-3-5 яйкаў,
-дробка солі,
-60 г цукру,
-0,5 л малака,
-140 г мукі,
-100 г тлушчу для пячэння,
-200-300 г варэння.
Жаўткі расцерці з соллю, цукрам і невялікай колькасцю малака, дадаць муку і прыгатаваць густое, гладкае цеста, якое разводзяць малаком датуль, пакуль не атрымаецца даволі вадкая маса, якая сцякае з лапаткі. Пад канец увесці ўзбітыя ў крутую пену бялкі. Наліваць на патэльню даволі тоўстыя амлеты і абсмажваць іх абапал.
|