-4 яйкі,
-200 г белага хлеба,
-5 невялікіх цыбулін,
-1,5 шклянкі малака,
-1/2 шклянкі слівак,
-50 г вяндліны ці каўбасы,
-2 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-1 ст. лыжка цёртага сыра,
-перац,
-соль.
Цыбулю дробна нарэзаць і патушыць яе на масле да паўгатовасці. Лустачкі хлеба, замочаныя ў малацэ, паскладаць на дно формы, змазанай маслам. На хлеб выкласці падрыхтаваную цыбулю.
Яйкі ўзбіць з малаком і сліўкамі, дадаць дробна нарэзаную вяндліну ці каўбасу, перац, соль.
Выліць ўсё ў форму на пласт цыбулі, пасыпаць цёртым сырам і запякаць у духоўцы на працягу 20 хвілін.
|