(кітайскі рэцэпт)
-6 яйкаў,
-250 г свініны (ад тазасцегновай ці лапатачнай часці),
-70 г рэпчатай цыбулі,
-150 г алею,
-100 мл вады,
-молаты чырвоны перац,
-соль.
Падрыхтаванае мяса нарэзаць тонкай саломкай, злёгку паперчыць і пакінуць на некаторы час у зачыненым посудзе. Яйкі ўзбіць, дадаць ваду і яшчэ раз узбіць. У патэльні перагартаваць палову колькасці масла, ўліць узбітыя яйкі, даць згуснуць і перакласці ў талерку. Даліць у патэльню пакінутае масла, абсмажыць шаткаваную цыбулю і нарэзаную свініну, пасаліць, паперчыць. Смажыць не больш за 2 хвіліны, дадаць паўпадсмажаную яечную масу, раўнамерна змешваючы з саломкай са свініны.
|