-6 яйкаў,
-100 г сыра,
-100 г пшанічнага хлеба,
-6 ст.л. малака,
-2 ст.л. масла.
Мякаць белага хлеба намачыць у малацэ, расцерці, дадаць сырыя яйкі, усё гэта добра ўзбіць лыжкай, усыпаць нацёрты сыр, пасаліць, перамяшаць, выліць на гарачую патэльню з маслам і смажыць, як натуральны амлет. Гэты амлет можна выліць на гарачую патэльню з маслам і запекчы ў духоўцы. Амлет будзе вельмі пышным, калі палову бялкоў адлучыць, узбіць у моцную пену і перад запеканнем змяшаць з прыгатаванай масай.
|