-200 г пшанічнага хлеба,
-200 г цёртага сыра,
-2 шклянкі малака,
-7 яйкаў,
-1/2 шклянкі смятаны,
-50 г сметанкавага масла,
-соль.
З пшанічнага хлеба зрэзаць скарынку, мякіш нацерці на тарцы і заліць гарачым малаком. Калі хлеб добра паразмякне, дадаць частку цёртага сыра, яечныя жаўткі, смятану, соль і змяшаць.
Увесці ў масу ўзбітыя бялкі і выкласці сумесь роўным пластом на патэльню, змазаную маслам, пасыпаць цёртым сырам і запекчы ў духоўцы. Гатовы амлет паліць сметанкавым маслам.
|