-500 г тварагу,
-7 яйкаў,
-1/2 шклянкі малака,
-2/3 шклянкі мукі,
-2,5 ст. лыжкі цукру,
-35 г сметанкавага масла,
-1/2 шклянкі разынак,
-варэнне.
Тварог працерці, злучыць з узбітымі з цукрам яйкамі і прасеянай мукой, усё добра перамяшаць, паступова дадаючы малако.
Падрыхтаваную масу выліць на патэльню з разагрэтым маслам і запекчы ў духоўцы.
Амлет злёгку астудзіць, краі захіліць з двух бакоў да сярэдзіны, надаючы яму форму даўгаватага піражка. Падаць амлет на талерцы, паліць варэннем.
|