-2 кг слімакоў,
-150 г масла,
-20 г цыбулі,
-150 г грыбоў,
-5 г чорнага перцу,
-2 шклянкі белай падліўкі,
-1/2 шклянкі малака,
-5 яйкаў,
-150 г мукі,
-150 г дробак белага хлеба,
-30 г пятрушкі,
-250 г падліўкі тартар.
Слімакоў адварыць, ачысціць, нарэзаць кубікамі. Падсмажыць на маслі цыбулі, свежыя або кансерваваныя грыбы і слімакоў, пасаліць і паперчыць. Прыгатаваць белую падліўку на малацэ і вадзе, у якой варыліся слімакі. Памешваючы, дадаць яечны жаўток, грыбы і слімакоў. Змяшаць, астудзіць і зрабіць кракеты. Намачыць ва ўзбітым яйку, запаніраваць у дробках белага хлеба і пячы ў фрыцюры. Заліць пасераванай пятрушкай. Гарнір - гарачая падліўка тартар
|