- слімакі - 50 шт.
- цыбуля рэпчатая - 3 шт.
- аліўкавы алей - 3 ст.л.
- каўбаса (вэнджаная ці вараная) – 200 г
- памідоры - 2-3 шт.
- часнык - 2-3 зубчыка
- пятрушка (дробна нарэзаная зеляніна) - 2 ст.л.
- віно - 1 шклянка
- сухары (таўчоныя) - 1 ст.л.
- воцат - па густу
- карэнні - па густу.
Слімакі прамыць і замачыць на 12 гадзін у воцаце, затым сварыць іх з карэннямі ў дастатковай колькасці вады. Зліць ваду і прашараваць шылам ці лязам нажа адтуліну, процілеглую адтуліне ў шкарлупіне. Падсмажыць здробненыя цыбуліны ў аліўкавым алеі і дадаць каўбасы, нарэзанай на кавалачкі, памідоры, часнык і зеляніну. Дадаць 1 шклянку віна і апусціць туды слімакоў. Калі вады недастаткова, дадаць трохі, каб слімакі былі пакрыты соусам. Варыць 1 гадзіну і дадаць таўчоных сухароў. Праз некаторы час зняць з агню. Высмоктваць слімакі праз натуральную адтуліну ў шкарлупіне.
|