-50 слімакоў,
-воцат,
-карэнні, -3 цыбуліны,
-3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
-200 г каўбасы (вэнджанай або варанай),
-2-3 памідора,
-2-3 таўчоныя долькі часныку,
-2 сталовыя лыжкі дробна нарэзанай зеляніны пятрушкі,
-1 шклянка віна,
-1 сталовая лыжка таўчоных сухароў.
Слімакі прамыць і замачыць на 12 гадзін у воцаце, затым зварыць іх з карэннямі ў дастатковай колькасці вады. Зліць ваду і прашараваць шылам або лязом нажа адтуліну, процілеглую адтуліне ў шкарлупіне. Падсмажыць здробненыя цыбуліны ў аліўкавым алеі і дадаць каўбасы, нарэзанай на кавалачкі, памідоры, часнык і зеляніну. Дадаць шклянку віна і апусціць туды слімакі. Калі вады нядосыць, дадаць трохі, каб слімакі былі пакрытыя падліўкай. Варыць 1 гадзіну і дадаць таўчоных сухароў. Праз некаторы час зняць з агню. Высмоктваць слімакі праз натуральную адтуліну ў шкарлупіне.
|