750 г бараніны прапусціць праз мясасечку, пасаліць. Дадаць чорны перац па густу, 2 нацёртыя на тарцы сырыя бульбіны, 1-2 галоўкі здробненай на тарцы рэпчатай цыбулі, вычышчаных ад насення і дробна парэзаных 1-2 струка чырвонага салодкага перцу і 1 чырвоны памідор. Дадаць у фарш 2-3 яйкі, 1-3 ст. лыжкі дробна нарэзанай зеляніны пятрушкі. Фарш добра вымешаць і сфармаваць даўгаватыя катлеты. Кожную катлету намачыць ва ўзбітым яйку, абкачаць у муце і яшчэ раз намачыць у яйку. Абсмажыць на сярэднім агні. Добра падаць на гарнір смажаную бульбу, тушаную ў масле моркву і зялёную салату.
|