-800 г фаршу (можна нішчымны свіны фарш)
-2 яйкі
-200 г маянэза
-4 ст. лыжкі крухмалу
-часнык (можна часнычны парашок, прыкладна 1,5 г. лыжкі)
-соль,
-перац.
1. Яйкі злёгку ўзбіць у місачцы з соллю і перцам.
2. Да фаршу дадаць ўзбітыя яйкі, маянэз і крухмал, добра перамяшаць, паставіць у халадзільнік на пару гадзін. Можна фарш прыгатаваць раніцай, а катлеты смажыць на вячэру. За гэты час фарш трошкі ўшчыльніцца.
3. Сталовай лыжкай набіраем фарш, мокрымі рукамі фармуем шарыкі, кладзем на патэльню з разагрэтым алеем. Агонь сярэдні! Катлеткі павінны не маментальна "схапіцца", а паволі абсмажыцца.
4. Абсмажыўшы катлеты абапал, памяншаем агонь. Затуляем патэльню вечкам і даём патушыцца хвілін 7-10. Ніякай вадкасці не дадаем.
|