(карэйская кухня)
Страва з сушонага мяса, разрэзанага на кавалачкі рознай формы. З даўніх пор у Карэі пхо падаюць у будні і ў святы ў форме кветак ці птушак. Пхо з васьмінога разам з іншымі пхо ўжываецца як закуска да піва ці гарэлкі. 400 г сушонага васьмінога загарнуць у змочаную вадой марлю і размягчыць. Затым нарэзаць нажом у форме птушкі ці лісцяў кветкі. Падаваць з іншымі пхо.
|