-гусак - 1 шт.
-капуста квашаная - 500 г
-цыбуля рэпчатая - 3 галоўкі
-яйка - 2 шт.
-тлушч - 100 г
-сухары тоўчаныя - па густу
-гранат, зерны - па густу
Вытрыбушаную і добра прамытую тушку гусака нарэзаць на часткі і
пасыпаць дробнай соллю. Узбіць яйкі, дадаць соль, дробна нарэзаную
зеляніну кінзы. Падрыхтаваныя кавалкі гусяціны намачыць у яйку,
абкачаць у сухарах (можна і ў кукурузнай муце), ізноў памачыць у яйка
і смажыць у добра разагрэтым тлушчы. Адначасова нашаткаваць
квашаную капусту, выдаліўшы храпку і ўсе цвёрдыя часткі. Пакласці
ў рондаль, дадаць дробна нарэзаную рэпчатую цыбулю, тлушч і разам
добра патушыць. Смажанага гусака пакласці на талерку, вакол
пакласці тушаную капусту, а зверху пасыпаць дробна нарэзанай
зелянінай і зернямі граната.
|