Бліны з бульбы. Лакальная назва драчы. Гатуюць з дранай ( таркаванай) на тарцы бульбы, у якую часам дадаюць муку. Звычайна бульбу на Д. папярэдне чысцяць, але, калі яе мала, толькі мыюць і вычышчаюць вочкі. Пякуць вялікімі (на ўсю патэльню) або невялікімі накшталт аладак. Да Д. смажаць сала, робяць мачанне з тварагу і смятаны. Д. звычайна пякуць раніцай (калі паляць у печы) на снеданне, тыя Д., што застаюцца ад снедання, складаюць у макацёр (гаршчок, міску), заліваюць тукам або маслам, смятанай і ставяць у печ, у лёгкі дух. На Беларусі пашыраны паўсюдна. На Віцебшчыне пад назвай драчоны вядомы бліны з пшанічнай, змешанай з жытняй, мукі.Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12693
|