- фенхель (качанчыкі)
- яйка - 2 шт.
- малако- 1/2 шклянкі
- геркулес - 3 ст.л.
- сметанкавае масла
- сыр - па густу.
Невялікія качанчыкі фенхеля разразаюць уздоўж, тушаць на патэльні ў сметанкавым масле 15-20 хвілін, соляць. Рыхтуюць заліванне: змешваюць 2 сырых яйкі, паўшклянкі малака, 3 сталовых лыжкі геркулеса, заліваюць фенхель, пасыпаюць сырам і запякаюць у духоўцы 20 хвілін пры тэмпературы 200 градусаў.
|