-100 г сушаных грыбоў,
-2 цыбуліны,
-1 ст. лыжка мукі,
-1 ст. лыжка маргарыну,
-4 ст. лыжкі смятаны,
-соль,
-перац.
Папярэдне замочаныя грыбы адварыць, нарэзаць саломкай. Пасераваную муку развесці невялікай колькасцю ахалоджанага грыбнога адвару, змяшаць з асноўнай часткай грыбнога адвару, дадаць падсмажаную цыбулю, смятану, соль, перац. Атрыманым соўсам заліць грыбы, давесці да кіпення. Да грыбной мачанкі падаць вараную бульбу.
|