-500 г свежых грыбоў,
-150 г расліннага алею,
-3-4 ст. лыжкі пшанічнай мукі,
-1 цыбуліна,
-гваздзіка,
-зеляніна пятрушкі,
-перац,
-соль,
- цукар,
- цытрынавы сок - па густу.
Апрацаваныя і прамытыя грыбы пакласці ў разагрэты сланечнікавы алей, заправіць па густу соллю, цукрам, цытрынавым сокам і, даўшы 5 хвілін пакіпець, усыпаць тоненькім струменьчыкам муку. Дадаць 1/2 шклянкі грыбнога адвару, дробку сечанай пятрушкі і цыбуліну, густа нашпігаваную гваздзікай. Працягваючы пячы грыбы на павольным агні яшчэ на працягу паўгадзіны, у канцы гатавання выняць цыбуліну і заправіць смажаніну цытрынавым сокам.
|