Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Крупяныя стравы

    БЛІНЫ ГРАЧАНЫЯ НА РОШЧЫНЕ

    Лічыцца, што спрадвечна бліны рабіліся з грачанай мукі -

    бліны на пшанічнай муце не атрымліваюцца такімі пухлымі.

    Акрамя таго, бліны з грэчкі валодаюць вельмі прыемным густам

    з лёгкай кіслінкай.

    Таму, калі вы жадаеце атрымаць румяныя, наздраватыя бліны

    з мільёнам маленькіх дзірачак, назапасьцеся цярпеннем

    і грачанай мукой, якую купіць не так проста.

    Улічваючы, што грачаныя бліны па гусце моцна адрозніваюцца

    ад звыклых нам пшанічных бліноў, прапаноўваю прамежкавы варыянт.

    Нам запатрабуецца:

    - 6 яйкаў

    - 3 ст. л. цукру

    - 2 шклянкі грачанай мукі

    - 2 шклянкі пшанічнай мукі

    - 6 шклянак малака

    - 50 г сметанкавага масла

    - пакаванне дрожджаў (30 г)

    - 0,5 г. л. солі

     

    Тры шклянкі цёплага малака выліць у вялікі эмаляваны рондаль,

    развесці ў ім дрожджы, 1 лыжку цукру, пачакаць з'яўленні бурбалак.

    Змешваючы драўлянай лыжкай, дадаць грачаную муку,

    накрыць ручніком, паставіць у цёплае месца.

    Праз нейкі час цеста паднімецца (каля 2-х гадзін).

    Тады ўліць астатняе малако, пшанічную муку, добранька змяшаць

    і зноў паставіць у цеплае месца.

    Калі паднімецца другі раз, дадаць яечныя жаўткі, расцёртыя з цукрам,

    маслам і соллю, змяшаць, дадаць узбітыя бялкі,

    зноў добранька змяшаць і выпякаць на распаленай патэльні.

    Гатовыя бліны складаць у стопачку,

    змазваючы кожны сметанковым маслам.

    Жадаю адзначыць, што ў гэтым выпадку бліны атрымліваюцца

    сапраўды вельмі лёгкімі і літаральна растаюць у роце,

    але і густ маюць не зусім звыклы.

    Акрамя таго, грачаныя бліны атрымліваюцца не вельмі тонкія і лёгка

    дзяруцца - майце гэта на ўвазе.

    Але затое яны меней каларыйныя

    і больш карысныя, чым пшанічныя.

    Для выпечкі бліноў лепш за ўсё выкарыстоўваць адмысловую

    бліновую патэльню з чыгуну.

    Для змазкі патэльні зручна выкарыстоўваць палоўку бульбіны,

    насаджанай на відэлец, макаючы яе ў сподак з раслінным алеем.

    Катэгорыя: Крупяныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (30.11.2014)
    Праглядаў: 282 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar