Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Крупяныя стравы

    НІШЧЫМНЫЯ ГРАЧАНЫЯ БЛІНЫ

    -2 1/2 шклянкі грачаных круп,

    -2 шклянкі малака,

    -1 ст. лыжка дрожджаў,

    -1 г. лыжка солі,

    -2 г. лыжкі цукру,

    -2-3 ст. лыжак сланечнікавага алею для смажання.

     

    Грачаныя крупы перабраць, пасушыць 5-10 хвілін на блясе ў

    смажыльнай шафе і вельмі дробна размалоць у муку, скарыстаўшыся

    кавамолкай. У рондаль усыпаць грачаную муку, уліць цёплае малако,

    папярэдне развядучы ў ім дрожджы. Усё добра размяшаць і паставіць у

    цёплае месца для закісання на 2-3 гадзіны. Калі цеста павялічыцца ў

    аб'ёме ў 2-3 разы, размяшаць яго, усыпаць пшанічную муку і добра

    змяшаць. Цеста зноў паставіць у цёплае месца. Пасля таго, як цеста

    зноў падыдзе, дадаць у яго яечныя жаўткі, расцёртыя з растопленым

    сметанкавым маслам, цукрам, соллю. Усё добра змяшаць. Узбіць

    асобна сліўкі і яечныя бялкі. Дадаць іх у цеста і, асцярожна змяшаўшы,

    зноў паставіць у цёплае месца на 15-20 хвілін. Пасля таго як цеста

    зноў падыдзе, можна пачынаць выпякаць бліны. Пры гэтым зачэрпваць

    цеста з рондаля трэба вельмі асцярожна, каб не даць яму апасці. Ад

    гэтага залежаць пухласць, рассыпістасць бліноў. Бліны пякуць на

    маленькіх патэльнях (дыяметрам 15-18 см). Перад тым як выліць цеста

    на распаленую патэльню, яе змазваюць раслінным алеем. У якасці

    квача можна выкарыстаць кавалак ваты, абгорнуты марляй. Калі блін

    падсмажыцца, счырванее з аднаго боку (з ніжняга), а з другога увесь

    пакрыецца дзірачкамі, яго варта перавярнуць лапаткай. Гатовыя бліны

    ўкладваюць адзін на другі, змазваючы сметанкавым маслам, і ставяць

    у цёплае месца, каб яны не астылі. Падаюць бліны гарачымі са

    смятанай, маслам, мёдам, розным варэннем, а таксама з ікрой, кетай,

    сёмгай, асетрынай, селядцом, маслінамі і інш.

    Катэгорыя: Крупяныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (02.12.2014)
    Праглядаў: 341 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar