(1-ы спосаб)
Для марынаду:
-4 л вады
- 2 л воцату,
-1/4 л сланечнікавага алею,
-каля 500 г солі,
-2-3 лаўровых ліста,
-5 зерняў чорнага і духмянага перцу,
-некалькі штук гваздзікі.
Струкі чырвонага салодкага перцу апусціць у кіпячы марынад на 1-2 хвіліны.
Астыўшы перац паскладаць шчыльнымі шэрагамі ў слоікі, перакладаючы кожны шэраг часныком і буйна нарэзанай зелянінай салеры і пятрушкі.
Зверху пакласці груз і заліць марынадам, у якім варыўся перац. Праз некаторы час, калі марынад убярэцца ў струкі перцу, слоікі закаркаваць пры дапамозе закатачнай машынкі і паставіць у халоднае месца.
|