-1 л вады,
-2 ст.л. цукру,
-1 ст.л. солі,
-300 мл 6% воцату,
-1 г.л. карыцы.
Адабраць яркія жоўтыя і чырвоныя перцы і бледна афарбаваныя яблыкі. Перац прамыць, выдаліць сэрцавінку, нарэзаць на палоўкі і бланшаваць у кіпячай вадзе 2-3 хвіліны.
Яблыкі разрэзаць на чвэртачкі, выдаліць насенную скрыначку і таксама бланшаваць 1-2 хвіліны.
Паскладаць у слоікі, чаргуючы пластамі, перац і яблыкі, затым заліць марынадам і стэрылізаваць: паў-літровыя - 20 хвілін, літровыя - 25 хвілін.
|