-грыбы – 3 кг
-вада – 350 г
-соль - 150 г
-часнык – 200 г
-перац - па густу
-лаўровы ліст - па густу
Для гэтага віду засолкі падыдуць апенькі, маслята, падбярозавікі. Грыбы адбярыце пругкія, добра прамыйце вадой і парэжце невялікімі кубікамі. Наліце ў рондаль вады, дадайце соль і давядзіце да кіпення.
Затым пакладзіце падрыхтаваныя грыбы. Дадайце лаўровы ліст, цыбуліну, некалькі гарошын чорнага перцу. Гатовыя грыбы павінны апусціцца на дно рондаля.
Займіцеся падрыхтоўкай посуду для захоўвання грыбоў. Слоікі старанна вымыйце і прастэрылізуйце. На дно паскладайце па прыгаршчы дробна сечанага часныку.
Перад тым як парэзаць яго, ачысціце ад скуркі і плёнкі, добранька вымыйце. Па-над ім пакладзіце грыбы. Адвар, у якім яны варыліся, не злівайце.
Слоікі з грыбамі накрыйце пракіпячонымі вечкамі і стэрылізуйце на працягу 10-15 хвілін. Пасля гэтага вечка закатайце. Захоўвайце грыбы ў холадзе.
|