Вычышчаныя рыжыкі ці баравікі абварыць кіпенем, адкінуць на рэшата; калі вада сцячэ і яны абсохнуць, класці шэрагамі капялюшыкамі ўгару.
Кожны шэраг пасыпаць соллю, трохі простым і ангельскім перцам, лаўровым лістом і цыбуляй.
Калі вядзерца напоўніцца, накрыць чыстым палатном, зверху кружком і каменем; узімку некалькі разоў вымыць гэтае палатно і кружок.
|