-рыжыкі - 5 кг
-соль - 250 г
-лаўровы ліст - 3-4 шт.
Замочваем рыжыкі ў халоднай вадзе на паўгадзіны. Затым шчотачкай змываем ўвесь лясны бруд. У глыбокі рондаль ўкладваем рыжыкі капялюшыкамі ўніз, перасыпаючы кожны пласт грыбоў соллю.
У кожны пласт таксама ўкладваецца па адным лаўровым лісточку. Соллю можаце перасыпаць грыбы адважна. Рыжыкі солі не баяцца.
Калі ўсе пласты выкладзены і перасыпаны соллю, накрываем грыбы сподачкам, а зверху ставім груз. У выглядзе грузу можна выкарыстоўваць двухлітровы слоік з вадой.
Пакідаем пры пакаёвай тэмпературы рыжыкі на 2-3 дні. Яны павінны даць сок. Затым прыбіраем ў халадзільнік і праз 1-2 тыдні можна атрымліваць асалоду ад гэтых смачных грыбочкаў.
|