-трыбухі - 400 г
-вада - 1.5 л
-бульба - 4-5 шт.
-проса - 0.5 шклянкі
- цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-морква – 1 шт.
-корань пятрушкі - 1 шт.
-шпік (шпіг, шпек) – 1 кавалачак
- цыбуля зялёная - 0.5 пучка
-зеляніна - па густу
-спецыі - па густу
Трыбухі адварыць, у кіпячы булён пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, проса і варыць 15-20 хвілін. Пасля гэтага ўвесці пасераваную цыбулю з карэннямі, адвараныя трыбухі, варыць яшчэ 3-5 хвілін, заправіць чорным перцам і лаўровым лістом, пасыпаць здробненай зялёнай цыбуляй.
|