-500 г капусты,
-1-2 бурака,
-3 морквы,
-3 яблыка,
-1 гронка вінаграда без костачак,
-3-4 зубка часныку,
-1/2 шклянкі алею,
-1/4 шклянкі 9%-нага воцату,
-1/4 шклянкі цукру,
-1 ст. лыжка солі.
Капусту дробна нашаткаваць, свежыя вычышчаныя бурак, моркву і яблыкі нарэзаць саломкай, усё перамяшаць з цукрам і соллю, заправіць маслам і воцатам, дадаць дробна пасечаны часнык і нарэзаны палоўкамі вінаград і перамяшаць яшчэ раз. Астудзіць і падаваць на стол. Гэту салату можна на працягу некалькіх дзён захоўваць у халадзільніку: прапітаўшыся бурачным сокам, яна становіцца яшчэ смачней.
|