-1/2 вілка белакачаннай капусты,
-1 сталовая лыжка журавінавага соку,
-1 сталовая лыжка соку чорнай парэчкі,
-1 сталовая лыжка алею,
-соль,
-цукар па густу.
Дробна нашаткаваную капусту паскладайце ў рондаль. Дадайце соль і ягадныя сокі. Перамяшайце і пастаўце на невялікі агонь. Бесперапынна памешваючы, награвайце датуль, пакуль капуста не стане мяккай. За-тым усё астудзіце, дадайце цукар і алей, старанна перамяшайце і выкладзіце ў салатніцу.
|