-900 г асноўнага соусу маянэза,
-100 г эстрагону,
-25 г зеляні пятрушкі,
-20 г кропу,
-100 г шпінату (пюрэ),
-30 г соуса "Паўднёвы",
-1 цытрыну.
Лісце эстрагону, зеляніну пятрушкі і кропу дробна пасякчы, стаўчы ў ступе, выціснуць сок і злучыць з цытрынавым сокам. Сцеблы эстрагону прыпусціць з невялікай колькасцю вады, астудзіць і ўліць у сок. Атрыманую сумесь увесці ў соус маянэз, дадаць соус "Паўднёвы" і добра перамяшаць да атрымання аднастайнай масы. Падаваць да мясных і рыбных страў.
|