Соусы заўсёды доўга вараць, каб добра захоўваліся. На 2 кг гародніны ці садавіны бяруць 300 г цукру і 250 мл воцату. Шматлікія соусы вараць з разынкамі і горкім перцам. Даволі распаўсюджаная прыправа з таматаў, пладоў манга, яблыкаў, ананасаў, ці іх спалучэнняў. Гэтыя прыправы ўзыходзяць да індыйскай кухні. Падаюць з гароднінай, мясам, рысам і рознымі смажанымі стравамі.
|