На 0,2 шклянкі соусу:
-4 вялікіх свежых струка зялёнага перцу “Чылі”;
-1 гарбатная лыжка гарошын чорнага перцу;
-1 невялікая дробна нарэзаная цыбуліна;
-1 ст. лыжка здробненага часныку;
-1 ст. лыжка нашаткаванай свежай каляндры;
-2 гарбатныя лыжкі дробна нацёртай цытрынавай цэдры;
-1 гарбатная лыжка солі;
-2 гарбатныя лыжкі молатай каляндры;
-1 гарбатная лыжка молатага кмена;
-1 гарбатная лыжка молатай карыцы;
-2 гарбатныя лыжкі сухой крэветачнай пасты;
-1 гарбатная лыжка куркумы;
-1 ст. лыжка алею.
Буйна парэжце перац “Чылі” і ачысціце яго ад зерняў. Пюрыруйце пакінутыя інгрэдыенты ў пасту пры дапамозе электраміксера ці кухоннага камбайна, дадаючы вады ці алею, калі неабходна.
|