- селядзец слабасалёны - 1 шт.
- вараная бульба - 7 шт
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- сланечнікавы алей - 1/2 шклянкі
- вараныя яйкі - 2 шт.
- маянэз
- пятрушка
- кроп
Бульбу, селядца і цыбуліны прапусціць праз мясасечку. У атрыманую масу ўліць алей і ўсыпаць палову дробна нарэзанай зеляніны. Добра перамяшаць, скруціць валік і выкласці ў сялёдачніцу, абшмараваць маянэзам. Абсыпаць фаршмак сечаным яйкам і пакінутай зелянінай.
|