-1 кг курынай паляндвіцы,
-300 г цвёрдага сыра,
-125 г маянэза,
-4 вялікіх яблыка,
-2 цыбуліны,
- перац,
-соль.
Прыгатаваць фарш з курынай паляндвіцы, дробна яго пасекшы. Дробна нарэзаць цыбулю, перамяшаць з фаршам, падсаліўшы і паперчыўшы.
Форму для запяканкі вышмараваць алеем, пакласці фарш з цыбуляй. Яблыкі пацерці на буйнай тарцы, пакласці на фарш, гэтак жа пацерці сыр і пакласці яго на яблыкі, вышмараваць сыр маянэзам і запекчы страву ў разагрэтай да 180 градусаў духоўцы 35-40 хвілін.
|