-500 г гарбуза
-200 г тварагу
-100 г манкі
-250 мл малака
-150 г цукру
-3 яйкі
-15 г сметанкавага масла
-50 г смятаны
Гарбуз чысцім, наразаем лустачкамі, складваем ў рондальчык, заліваем падсоленай вадой і варым хвілін 15.
Ваду зліваем і гарбуз узбіваем блендэрам. З малака і манкі варым густую кашу.
Змешваем гарбузовае пюрэ з кашай, дадаем яйкі, тварог, цукар і ўсё старанна змешваем.
Разаграваем духоўку да 180 градусаў, форму змазваем маслам, ставім у духоўку на 25 хвілін. Перад падачай на стол пасыпаем цукровай пудрай.
|