-рыс – 300 г
-малако - 1.5 л
-яйка - 3 шт.
-сыр пармезан (цёрты) – 100 г
-цыбуля рэпчатая (невялікая) - 1 шт.
-кабачкі - 3 шт.
-аліўкавы алей - 2 ст.л.
-сметанкавае масла – 30 г
-маяран - 1 галінка
-соль - па густу
-перац - па густу
-мушкатавы арэх - па густу.
Усыпаць рыс у кіпячае малако, дадаць 2 г. л солі і варыць 18 -20 хвілін, часта мяшаючы. Парэзаць дробна цыбуліну і падсмажыць на алеі Пацерці на буйнай тарцы кабачкі.
Адціснуць сок, і дадаць да смажанай цыбулі. Пакінуць на агні на некалькі хвілін. Астудзіць рыс да цёплага стану. Дадаць узбітыя яйкі, кабачкі, маяран, сыр, соль, перац і мушкатавы арэх.
Нашмараваць форму маслам і выкласці рысавую масу. Зверху пакласці кавалачкі сметанкавага масла. Накрыць плёнкай і паставіць у халадзільнік .( лепш на некалькі гадзін)
Нагрэць духоўку да 180 С і выпякаць запяканку 20 хвілін да утварэння скарыначкі. Падаваць гарачую са смятанавым ці сухарным соусам.
|