-марозіва (пламбір) - 800 грам
-цукар - дзве сталовых лыжкі
-малако - 3/4 шклянкі
-каньяк - дзве сталовых лыжкі
-яечны жаўток - дзве штукі.
-мушкатавы арэх цёрты - па густу
Жаўткі разатром з цукрам, дададзім мушкатавы арэх, развядзём гарачым малаком. Зварым да загусцення, бесперапынна памешваючы, астудзім і ўвальём каньяк. Марозіва выкладзем у крэманкі, пальём астуджаным каньячным соусам, аформім шакаладам, карамеллю і лісцікамі мяты.
|