

-100 г трускаўкі (2/3~1 шклянка),
-1/4 шклянкі цукру,
-1 г лыжка вады,
-100г пламбіру
Ў маленькі рондальчык ўліць 1 г лыжку вады, ўсыпаць цукар
і сварыць карамель светла-карычневага колеру.
На адмысловую паперу для выпечкі накапаць з лыжкі карамель.
Можна для ўпрыгожвання зрабіць вялікую карамельную постаць.
Паперу з карамельнымі кроплямі пакласці ў халадзільнік.
У блендэр пакласці трускаўку, пачаць ўзбіваць
і праз адтуліну ў вечку паступова ўліць расплаўлены цукар.
Клубнічны соус астудзіць у халадзільніку.
Перад падачай у крэманку наліць соус, зверху выкласці марозіва
і пасыпаць застыўшымі карамельнымі кроплямі.
ПАРАДА:
З рэштак клубнічнага соусу (якія размазаліся па сценках блендэра)
можна зрабіць для сябе клубнічны кактэйль.
У блендер пакласці 100 г марозіва, уліць 100 мл халоднага малака
і ўзбоўтваць на максімальнай хуткасці да павелічэння масы ў 3~4 разы.

|