-60 г слівак,
-15 г цукру,
-12 г малака,
-9 г яйка,
-10 г фісташак (ядраў)
Фісташкі заліць гарачай вадой, пасля чаго ачысціць ад скуркі і здрабніць песцікам у ступцы. У яечныя жаўткі, расцёртыя з цукрам, пакласці фісташкі, добра размяшаць, злучыць з гарачым малаком і праварыць сумесь да загусцення, памешваючы драўлянай лапаткай. Далейшы працэс весці гэтак жа, як пры вырабе "Парфэ ванільнае ".
|