Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Эратычная кухня

    АРХІДЭЯ - СЭКСУАЛЬНЫ МАТОР

    Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі архідэю лічылі сэксуальнай кветкай. Чаму? Можа таму, што яе два кораня-клубня падобныя на мужчынскія палавыя органы (архіс па латыні - мужчынскія яечкі). Можа з-за ап'яняльнага паху, які нагадвае любоўную стому. Цяпер ужо не разабрацца. Але затое вядома сапраўды, што гэта расліна ужо старажытным дапамагала спраўляцца з палавым бяссіллем. Ранняй вясной жанчыны адпраўляліся на пошукі архідэй. А растуць яны, між іншым, у самых экзатычных, а парой проста небяспечных месцах. Так, некаторыя віды селяцца на крутых скалах, пранікаючы каранямі ў расколіны паміж камянямі. Іншыя жывуць пад зямлёй, яны ніколі не прарастаюць, нават іх кветкі апыляюць падземныя казуркі. Трэба было сабраць як мага больш клубняў. Частка адразу ішла ў справу. Іх старанна расціралі і змешвалі з казіным малаком. Часам у напой дадавалі свіныя мазгі, труфелі і рэзкія затаўкі. Судзячы таму, што рэцэпт ацалеў аж да позняга сярэднявечча, у XVI веку жанчыны нярэдка яго ўжывалі, дзейнічала гэта штука безадмоўна. А праз стагоддзе лекар Джон Джэрард нават стварыў складаную класіфікацыю, з дапамогай якой дзяўчаты маглі прыгатаваць эфектыўны эліксір. Па яго меркаванню, лепш ўсяго на мужчын дзейнічалі так званыя "безразважныя яечкі". Сучасныя фларысты лічаць, што пад гэтай назвай хаваюцца некаторыя віды дрэмлікаў. У XVIII веку навукоўцы сталі лічыць, што клубні архідэй павялічваюць сэксуальную сілу не толькі мужчын, але і жанчын, і раілі падрыхтоўваць адвар з казінага малака і расцёртых каранёў кветкі. "Прымаць па адной лыжцы тры разу ў дзень", - абвяшчаюць двухтамовыя "Зёлкі Блекуэлла". Гэтыя павер'і, між іншым, апынуліся не такімі ўжо дурнымі. Сучасныя навукоўцы цалкам пацвердзілі сілу гэтых загадкавых кветак. У шматлікія лекавыя сродкі ад імпатэнцыі ўваходзяць выцісканні з іх клубняў. Аднак усе народныя сродкі, як двухаблічны Янус, утойваюць у сабе розныя сілы. Калі свежыя клубні архідэй арганізуюць вам гарачы сэксуальны марафон, то леташнія карэньчыкі зменшаць патэнцыю. Нездарма ўсё той жа напой, толькі са звялымі "яічкамі", пілі сярэднявечныя манахі.

    Катэгорыя: Эратычная кухня | Дабавіў: wawkalaki (11.07.2014)
    Праглядаў: 281 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar