-6 катлет,
-3 вялікіх цыбуліны,
- 50 г смятаны,
-1 шклянка мяснога соку,
- 80 г сметанкавага масла,
-2 яйкі,
-50 г мукі,
- 8 паніровачных сухароў,
-соль,
-перац.
У місачцы ўзбіць відэльцам 1 яйка, дробку солі, дробку перцу, 1 сталовую лыжку халоднай вады. Муку насыпаць у адну талерку, паніровачныя сухары - у другую. Катлеты злёгку адбіць і апусціць паслядоўна ў муку, у яечную сумесь, затым у паніровачныя сухары. Злёгку папляскаць катлеты плоскай дзяржальняй нажа, каб не адлучаліся паніровачныя сухары. Катлеты абсмажыць у пакінутым разагрэтым сметанкавым масле па 8-10 хвілін з кожнага боку на сярэднім агні. Гатовыя катлеты пакласці вяночкам на летнюю талерку і трымаць у цёплым месцы. Вычышчаную і нарэзаную цыбулю пакласці ў разагрэтае сметанкавае масла (30 г) і патушыць на слабым агні, не даючы зарумяніцца. Як толькі цыбуля будзе гатовая, ўліць у яе так званы "мясны сок". Каб атрымаць яго, трэба ў патэльню, дзе смажыліся катлеты, наліць шклянку вады, драўлянай лыжкай саскрэбці ўсё, што прыліпла да дна, закіпяціць - гэта і будзе "мясны сок". Не забудзьцеся перш, чым наліваць у патэльню ваду (ці булён), прыбраць з яе тлушч, бо ён раскладаецца пры кіпенні. Перамяшаць "мясны сок" з цыбуляй, даць выкіпець вадкасці . Жаўток адлучыць ад бялку (бялок не запатрабуецца), змяшаць са смятанай. У цыбулю з мясным сокам ўліць жаўток са смятанай, пасаліць па густу, перамяшаць і злёгку падагрэць, не даючы закіпець. Паліць соусам баранавыя катлеты і адразу падаваць.
|