-250 г адваранага мяса,
-50 г вяндліны,
-зеляніна пятрушкі,
-100 г тварогавай масы,
-жменя мякішу пшанічнага хлеба, вымачанага ў малацэ і выціснутага,
-1 сырое яйка,
-1 ст.л. паніровачных сухароў,
-60 г сметанкавага масла ці маргарыну,
-мука,
-соль.
Прапусціць праз мясасечку варанае мяса, вяндліну і зеляніну пятрушкі, старанна перамяшаць з тварогавай масай, мякішам хлеба, яйкам, соллю і паніровачнымі сухарамі. З сумесі сфармаваць круглую катлету, абкачаць у муце і падсмажыць у сметанкавым масле ці маргарыне да залацістага адцення.
|