-мяса – 500 г
-яйкі – 3 шт.
-сухары паніровачныя – 1 шклянка
-масла – 3 ст. лыжкі
-соль- па густу
-перац - па густу
Мяса (выразку) прамыць, зачысціць ад сухажылляў,
нарэзаць парцыённымі кавалкамі таўшчынёй! 1/2-2 см і адбіць.
Адбітыя кавалкі мяса пасыпаць соллю і перцам,
намачыць ва ўзбітым яйку і абкачаць абапал у паніровачных сухарах
ці нацёртым сухім белым хлебе.
Затым мяса пакласці на разагрэтую патэльню з растопленым
у ёй тлушчам і смажыць
да утварэння з усіх бакоў румянай скарыначкі (10-12 хвілін).
Пажадана пасля смажання паставіць рамштэкс у духоўку на 5-10 хвілін,
бо пласт сухароў запавольвае праграванне мяса.
На гарнір можна падаць смажаную бульбу і вараныя, запраўленыя
маслам зялёны гарошак, кукурузу і моркву, нарэзаную долькамі.
Паліць рамштэкс маслам.
|