-145 г ялавічыны,
-20 г сухароў,
-8 г яйка,
-3 г малака,
-10 г сала ялавічнага топленага,
-10 г масла сметанкавага,
-150 г гарніру,
-перац,
-зеляніна
З тонкага ці тоўстага краю або верхняй ці ўнутранай часткі задняй нагі
ялавічыны нарэзаць мяса папярок валокнаў лустамі таўшчынёй
10-12 мм. адбіць да таўшчыні 7-8 мм, пасыпаць соллю і перцам,
намачыць у сумесі яйка з малаком, запаніраваць у молатых сухарах.
Смажыць на патэльні.
Падаць са смажанай ці вараныай у малацэ бульбай
або з гароднінным гарнірам.
Пры падачы мяса паліць маслам, а гарнір пасыпаць зелянінай.
|