-ялавічына - 500 г
-масла сметанкавае - 40 г
-яйка - 1 шт.
-перац балгарскі - 2 шт.
-малако - 70 мл
-сухары паніровачныя - 100 г
-памідоры - 2 шт.
-агурок - 2 шт.
Мяса вымыць, ачысціць ад сухажылляў,
нарэзаць парцыённымі кавалкамі і адбіць.
Пасыпаць соллю і перцам, намачыць ва ўзбітым з малаком яйку,
абкачаць у сухарах абапал.
Падрыхтаванае мяса пакласці на моцна разагрэтую патэльню з маслам
і смажыць да поўнай гатовасці, 10 - 12 хвілін.
Гародніну нарэзаць для гародніннай "падушкі".
Растапіць сметанкавае масла, паліць ім рамштэкс і падаваць на стол.
|