-мяса (тонкі край ці патыліца) - колькі сыдзе
-соль - па густу
-перац - па густу
-яйка - па густу
-сухары - па густу
Мяса (тонкі край ці патыліцу) абмыць,
ачысціць ад сухажылляў, нарэзаць лустачкамі і адбіць іх.
Адбітыя кавалкі мяса пасыпаць соллю і перцам,
намачыць у збітым яйку і абкачаць у сухарах абапал.
Пасля гэтага мяса пакласці на моцна разагрэтую патэльню з маслам
і смажыць да поўнай гатовасці (10-12 хвілін).
На гарнір падаць смажаную бульбу і вараныя, запраўленыя маслам,
зялёны гарошак, кукурузу і моркву, нарэзаную долькамі.
Рамштэкс паліць маслам.
|