-ялавічына – 1 кг
-яйкі – 1 шт.
-малако – 1 ст. лыжка
-сухары белыя – 1 шклянка
-сала топленае – 1 ст. лыжка
-масла - 0.5 ст. лыжкі
-соль - па густу
-перац молаты - па густу
Кавалак ялавічнага тоўстага краю, выразкі
ці задняй нагі разрэзаць папярок валокнаў на кавалкі таўшчынёй 1,5-2 см,
адбіць драўляным малатком, разрабіць авальныя рамштэксы,
пасыпаць соллю, перцам, намачыць яйкам,
узбітым з невялікай колькасцю малака, абкачаць у сухарах
і смажыць на патэльні з невялікай колькасцю разагрэтага тлушчу.
Затым рамштэксы можна паставіць яшчэ на 10 хвілін у духоўку для дасмажвання.
Пры падачы на стол паліць рамштэкс растопленым сметанкавым маслам.
Рамштэкс падаюць з гарнірам з варанай ці тушанай бульбы, морквы, фасолі.
Асобна падаць зялёную салату.
Рамштэксы з ялавічыны можна прыгатаваць і з сечанага мяса.
Іх падрыхтоўваюць гэтак жа, як біфштэкс з ялавічыны,
але перад пячэннем іх трэба намачыць яйкам і абкачаць у сухарах.
|