-рамштэкс – 4 шт.
-семечкі сланечніка – 80 г
-гарчыца – 2 ст. лыжкі
-жаўток яечны – 2 шт.
-папрыка молатая - 0.5 г. лыжкі
-алей – 3 ст. лыжкі
-соль - па густу
-перац чорны - па густу
Семечкі сланечніка дробна змалоць.
У рондалі перамяшаць гарчыцу з жаўткамі.
Дадаць молатае насенне сланечніка, перамяшаць.
Пасаліць, паперчыць і заправіць папрыкай.
У рамштэксаў зрэзаць тоўсты край, папрамакаць сурвэткай
і на патэльні ў гарачым алеі абсмажыць іх з кожнага боку па 2-3 хвіліны.
Затым мяса з патэльні перакласці на бляху, высланую алюмініевай фальгой.
Рамштэксы роўным пластом нашмараваць гарчычнай пастай.
Паставіць у разагрэтую духавую шафу на самую верхнюю паліцу
ці запекчы ў грылі на працягу 3-5 хвілін да залаціста-карычневай скарыначкі.
На гарнір падаць бульбяное пюрэ і салату з памідораў з цыбуляй.
|