Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Галоўныя мясныя стравы

    РОСТБІФ ФАРШАВАНЫ ЯЙКАМІ І ГАРОДНІНАЙ

    -1 кг ялавічыны,

    -2 цыбуліны,

    -250 г струкавага перцу,

    -100 г памідораў,

    -50 г вэнджанага сала,

    -3 яйкі,

    -100 г смальца,

    -250 г смятаны,

    -1 сталовая лыжка мукі,

    -молаты чырвоны салодкі перац,

    -молаты чорны перац,

    -соль.

     

    Мяса наразаюць так, каб атрымаліся вялікія лустачкі, якія адбіваюць асцярожна, каб нідзе не парвалася. Сала наразаюць дробнымі кубікамі. Траціну дробна нарэзанай цыбулі адкладаюць. Мяса абсмажваюць у смальцы абапал, а ў гэтым жа тлушчы тушаць дзве трэціх часткі цыбулі.

    У патэльні выпальваюць з сала тлушч, дадаюць тушаную цыбулю і працягваюць тушыць да мяккасці. Затым дадаюць нарэзаныя кавалачкамі перац і памідоры, тушаць да гатовасці, пад канец убіваюць яйкі і трымаюць на агні, пакуль яны не згуснуць. Здымаюць з агню.

    Абсмажанае мяса соляць, накладваюць на яго (на 2-8 см ад краёў) гароднінную масу ў яйках, згортваюць у рулон і перавязваюць па спіралі ніткай. Пасыпаюць паверхню соллю, абкочваюць у муце. У судку саграваюць тлушч і на моцным агні абсмажваюць мяса з усіх бакоў.

    Затым дадаюць траціну адкладзенай цыбулі, молаты чырвоны перац, заліваюць 150 г гарачай вады і пад вечкам тушаць на ўмераным агні да гатовасці, затым мяса вымаюць.

    Да соку дамешваюць смятану з мукой і кіпяцяць 4-5 хвілін., працэджваюць, кладуць у гэты соус мяса і вараць яшчэ 5-6 хвілін. Мяса наразаюць лустачкамі і заліваюць соусам.

    Катэгорыя: Галоўныя мясныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (19.07.2014)
    Праглядаў: 237 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar