-1,5 кг ялавічнай выразкі,
-свіны тлушч для смажання,
-сушоны кроп,
-цёрты корань хрэна,
-чорны молаты перац,
-соль па густу.
Мяса вымыць, абсушыць папяровай сурвэткай, пасыпаць соллю, перцам, сушоным кропам, нацерці хрэнам і пакласці ў халадзільнік на 12-24 гадзіны. Выкласці ў патэльню свіны тлушч і растапіць яго.
Затым пакласці туды ж падрыхтаванае мяса і абсмажваць яго з усіх бакоў да утварэння румянай скарыначкі. Затым патэльню з мясам паставіць у духоўку на 15-20 хвілін (у залежнасці ад велічыні кавалка).
Калі мяса будзе гатова, выняць яго з духоўкі, разрэзаць на тонкія лустачкі, паскладаць іх на талерку ў форме веера і падаваць да стала.
|