
-500 г мякаці ялавічыны ці бараніны,
-2-3 цыбуліны,
-1/2 шклянкі воцату,
-зерне каляндры,
-перац,
-соль
Мякаць ялавічыны ці бараніны нарэзаць кавалачкамі вагой па 30-50 г.
Паперчыць, пасаліць, перамяшаць з нашаткаванай цыбуляй, насеннем
каляндры, лаўровым лістом, воцатам і перакласці ў парцалянавы ці
эмаляваны посуд. Змясціць зверху груз, накрыць марляй, вытрымаць
у халадзільніку 24 гадзіны. Затым нанізаць мяса на шпажкі (апошнім
павінен быць кавалачак сала) і смажыць, паварочваючы, над
падпаленымі без полымя вуглямі. Падаць з нашаткаваным
запраўленым кменам, цыбуляй, памідорамі, вострай гародніннай
салатай, упрыгожыць галінкамі пятрушкі.

|