
- грыбы белыя сушоныя – 200 г
- цыбуля рэпчатая - 2-4 цыбуліны
- цыбуля зялёная - па густу
- сала – 100 г
- памідоры - 2-3 шт.
- цытрына - 1/2 шт.
- зеляніна пятрушкі і кропу,
-перац чорны молаты,
-соль - па густу
Сушоныя баравікі замачыць. Калі яны набрыняюць, адцадзіць,
нарэзаць буйнымі лустачкамі, дробныя грыбы не рэзаць.
Рэпчатую цыбулю нарэзаць тоўстымі кружочкамі,
свежае свіное сала - кавалачкамі 3-4 см. Нанізаць на драўляныя
ці металічныя шпажкі, чаргуючы лустачкі грыбоў, кружочкі цыбулі
і кавалачкамі сала, пасаліць, пасыпаць чорным молатым перцам.
Шашлыкі паскладаць у глыбокую патэльню ці гусятніцу, заліць вадой,
у якой былі замочаны грыбы, давесці да кіпення, зачыніць вечкам і
тушыць на павольным агні 30-40 хвілін. Гатовыя шашлыкі пакласці
на парцыённую талерку, побач змясціць буйна нарэзаную зялёную
цыбулю, долькі свежых памідораў, упрыгожыць лустачкамі цытрыны,
галінкамі пятрушкі і пасыпаць нарэзаным кропам. У соусніку падаць
шашлычны адвар.

|